AlesPushkin.com

AlesPushkin.com Dane kontaktowe, mapa i wskazówki, formularz kontaktowy, godziny otwarcia, usługi, oceny, zdjęcia, filmy i ogłoszenia od AlesPushkin.com, Malarz, Warsaw.

Старонка памяці Алеся Пушкіна.
Збіраем і захоўваем спадчыну мастака разам.
Мэты праекту:
1. Сабраць архіў творчай спадчыны мастака;
2. Лепшае апублікаваць (сайт і папяровы каталог).

Успамінаем перформанс Алеся Пушкіна “Божа, барані Беларусь!”ІV Міжнародны фэстываль перформансу “Навінкі-2002”.Вёска Стр...
20/04/2026

Успамінаем перформанс Алеся Пушкіна “Божа, барані Беларусь!”
ІV Міжнародны фэстываль перформансу “Навінкі-2002”.
Вёска Строчыцы, 9 верасьня 2002 г.

📝 “Нацыянальныя матывы прысутнічалі і ў пэрформансе Алеся Пушкіна, які прайшоў за горадам, каля вёскі Строчыцы. Паводле словаў аўтара, будучыня нашай краіны залежыць не ад палітыкаў, а ад Бога - яму Алесь і адрасаваў сваю мэдытацыю над гарачым попелам ад вогнішча. Пушкін (увесь у белым) запаліў дзесяць укапаных у зямлю сьвечак і лёг сьпіною на чырвоныя зубцы бараны. Ляжаць было балюча, але мастак глядзеў на сонца і маліўся, каб Беларусь засталася на палітычнай мапе сьвету. З цяжкасьцю падняўся, дастаў з чыгунка вяроўку, прыматаў яе да шыі, рамёнаў ды поясу, другі канец замацаваў да бараны, якую перагарнуў зуб’ямі уніз. Асыстэнт, пакуль Пушкін цягаў барану па гарачым мусцы вогнішча, разгарнуў харугву з надпісам “Божа, барані Беларусь!”. Мастак прадстаўляў сябе сейбітам, які акультурвае зямлю, аддзяляе зерне ад плевелаў. Потым зноў лёг на барану і зноў маліўся. Нарэшце падняўся, зьняў з сябе вяроўку і паклаў яе да чорнага чыгунка, пад крышку з адбіткам ягонай нагі.”

паводле Юрася Барысевіча, БДГ, 17.09.02

#мастацтва

Алесь Пушкін “Вялікдзень”, 2005 20х40, палатно, алей   #АлесьПушкін
12/04/2026

Алесь Пушкін “Вялікдзень”, 2005

20х40, палатно, алей

#АлесьПушкін

Больш тэкстаў і інфармацыі пра мастака Алеся Пушкіна на нашым сайце. Спасылка ў апісанні 👆   #АлесьПушкін
10/04/2026

Больш тэкстаў і інфармацыі пра мастака Алеся Пушкіна на нашым сайце. Спасылка ў апісанні 👆

#АлесьПушкін

А вы ўжо адчуваеце гэту вясну?Алесь Пушкін “Сакавік”, 200399x99, палатно, алей
29/03/2026

А вы ўжо адчуваеце гэту вясну?

Алесь Пушкін “Сакавік”, 2003
99x99, палатно, алей

25/03/2026

Сённяшні дзень — 25 сакавіка асаблівая дата ў творчасці Алеся Пушкіна. Кожны год ён ствараў перформанс і звяртаў нашу ўвагу на дзень, так важны для беларусаў і Беларусі.
Сёння мы хочам успомніць словы Алеся Пушкіна, якія прагучалі 35 гадоў назад, 25 сакавіка 1991 года ў яго перформансе “Вясна, Вольнасьць, Каханьне” у Віцебску.
І пажадаць усім нам, каб гэтак і адбылося. Са святам!

Крыніца відыа: Belarusian Video Archive у YouTube

#АлесьПушкін #25сакавіка

Успамінаем словы мастака.Наша каманда актыўна працуе над захаваннем спадчыны Алеся Пушкіна і збірае матэрыялы, у тым лік...
18/03/2026

Успамінаем словы мастака.
Наша каманда актыўна працуе над захаваннем спадчыны Алеся Пушкіна і збірае матэрыялы, у тым ліку інтэрв’ю. Хутка гэты тэкст з’явіцца на нашым сайце 👆

#АлесьПушкін

Год жанчыны ў Беларусі. Міжнародны жаночы дзень. Дзень, які нагадвае пра барацьбу жанчын за роўнасць і правы. Ён таксама...
08/03/2026

Год жанчыны ў Беларусі. Міжнародны жаночы дзень. Дзень, які нагадвае пра барацьбу жанчын за роўнасць і правы. Ён таксама звяртае ўвагу на пытанні гендарнай роўнасці, рэпрадуктыўных правоў і гвалту ў адносінах да жанчын.

Гэта нагода, каб яшчэ раз уважліва паглядзець на вобраз жанчыны ў творчасці Алеся Пушкіна. Ён розны: ад прыгажосці і далікатнасці да вострых сацыяльных тэм. Але нязменным застаецца захапленне і глыбокая павага.
Адна з прац серыі “Рукі” закранае тэмы вольнасці, агалённасці і пакуты. Гэта не проста вобраз цела, гэта гісторыя пра абмежавання і уразлівасць. Пра жаданне быць сабой.

Каманда праекту хоча пажадаць беларускім жанчынам быць вольнымі —
без страху, без накінутых межаў, без чужых вызначэнняў. Заставайцеся моцнымі і верце ў сябе ✊

Алесь Пушкін ”Беларусь, Бог” фрагмент фота з серыі “Рукі”, 2006

💡Поўную серыю можна праглядзець на нашым сайце, спасылка ў апісанні.

#годжанчыны #беларусь

Год жанчыны ў Беларусі. Міжнародны жаночы дзень. Дзень, які нагадвае пра барацьбу жанчын за роўнасць і правы. Ён таксама...
08/03/2026

Год жанчыны ў Беларусі. Міжнародны жаночы дзень. Дзень, які нагадвае пра барацьбу жанчын за роўнасць і правы. Ён таксама звяртае ўвагу на пытанні гендарнай роўнасці, рэпрадуктыўных правоў і гвалту ў адносінах да жанчын.

Гэта нагода, каб яшчэ раз уважліва паглядзець на вобраз жанчыны ў творчасці Алеся Пушкіна. Ён розны: ад прыгажосці і далікатнасці да вострых сацыяльных тэм. Але нязменным застаецца захапленне і глыбокая павага.
Адна з прац серыі “Рукі” закранае тэмы вольнасці, агалённасці і пакуты. Гэта не проста вобраз цела, гэта гісторыя пра абмежавання і уразлівасць. Пра жаданне быць сабой.

Каманда праекту хоча пажадаць беларускім жанчынам быць вольнымі —
без страху, без накінутых межаў, без чужых вызначэнняў. Заставайцеся моцнымі і верце ў сябе ✊

Алесь Пушкін ”Беларусь, Бог” фота з серыі “Рукі”, 2006

💡Поўную серыю можна праглядзець на нашым сайце, спасылка ў апісанні.

#годжанчыны #беларусь

🤔Ці згодныя вы з такім разуменнем перформансу?Гэта цытата Алеся Пушкіна з інтэрв’ю, якое ўзяла Галіна Дубянецкая для літ...
26/02/2026

🤔Ці згодныя вы з такім разуменнем перформансу?
Гэта цытата Алеся Пушкіна з інтэрв’ю, якое ўзяла Галіна Дубянецкая для літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. У гэтым тэксце мастак разважае не толькі пра мастацтва, але і пра сам спосаб быць у свеце. На нашай старонцы вы можаце прачытаць увесь тэкст інтэрв’ю.
👆Спасылка даступная ў шапцы профілю.

📝У раздзеле “Памяць” мы збіраем тэксты, сведчанні, фрагменты, якія дапамагаюць захаваць спадчыну мастака і вяртацца да яе зноў.

#АлесьПушкін #сучаснаемастацтва

Сёння мы адзначаем Дзень роднай мовы.У нашых складаных абставінах захаванне беларускай мовы — адказнасць кожнага, хто на...
20/02/2026

Сёння мы адзначаем Дзень роднай мовы.
У нашых складаных абставінах захаванне беларускай мовы — адказнасць кожнага, хто называе яе роднай.
Жыццё і творчасць Алеся Пушкіна могуць быць выдатным прыкладам для ўсіх нас. Ён карыстаўся беларускай мовай штодзённа — натуральна, свядома, без кампрамісаў ✊

🖼️ Алесь Пушкін, “Пад расейскімі ботамі (Другая назва: Па навуку)”, 1997
Палатно, алей.
#АлесьПушкін

Кахаць не заўсёды значыць быць спакойным.На карціне мы бачым мужчыну, падобнага на Алеся. Яго рука ляжыць на кнізе, поба...
17/02/2026

Кахаць не заўсёды значыць быць спакойным.
На карціне мы бачым мужчыну, падобнага на Алеся. Яго рука ляжыць на кнізе, побач зброя — сімвалы думак і барацьбы. Погляд адварочаны ад каханай, накіраваны ўнутар, засмучаны, поўны ўнутранай напругі. У гэтай карціне сэрца закаханага баліць і патрабуе выбару, яно нясе цяжар адказнасці, які прыходзіць разам з любоўю.

Алесь Пушкін “Закаханы”, 2009
70x100, палатно, алей
Прыватная калекцыя Wojciech Gorecki, Польшча

#АлесьПушкін #мастацтва

Adres

Warsaw

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy AlesPushkin.com umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do AlesPushkin.com:

Udostępnij

Kategoria